У прыватнасці, разам з супрацоўнікамі раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя яны прывялі ў парадак зоны адпачынку «Панская купальня» і «Гузовіна», прыбралі берагавую лінію возера Сялява і экалагічную сцяжыну «Прошыцкія балоты», прылеглую тэрыторыю да Дамоў рыбака і паляўнічага ў вёсках Прошыка і Янаўшчына. Усюды не толькі падбіралася смецце, але, дзе было неабходна, высякаліся і кусты.