У гэтыя дні інспектары ДПС будуць несці службу ва ўзмоцненым варыянце. Дапамогу ДАІ акажуць участковыя інспектары міліцыі і добраахвотныя дружыннікі. Таксама будзе арганізавана работа перасоўных наркалагічных пунктаў. Без увагі не застанецца ні адзін населены пункт раёна.
Дзяржаўтаінспекцыя заклікае ўсіх грамадзян: калі вы бачыце, што за руль садзіцца нецвярозы вадзіцель ці такі ўжо кіруе транспартным сродкам, не заставайцеся абыякавымі! Неадкладна паведамляйце аб гэтым па тэлефоне 102. Канфідэнцыяльнасць гарантуецца.