Выстава з нагоды Дня касманаўтыкі называецца «Знаете, каким он парнем был». Наведвальнікі бібліятэкі маюць магчымасць пазнаёміцца са шматлікімі выданнямі. Да прыкладу, з кнігамі «Арбіты жыцця. Касманаўт Уладзімір Кавалёнак», «Мост у космас», «Слова пра сына» (успаміны маці Юрыя Гагарына), «Пётр Клімук», Уладзіміра Кавалёнка «Радзіма крылы дала», Юліі Навіцкай «Алег Навіцкі. Голас сэрца» (дзённік жонкі касманаўта), «Першыя ў космасе», «Касмічная гавань», «Зямля. Погляд з неба», «Героі космасу», «Загадкі зорных астравоў» (серыя «Людзі і космас») і іншымі.