На Крупшчыне ёсць нямала магчымасцяў для актыўнага адпачынку. Устаноўлены 9 зон масавага адпачынку, у пераважнасці на беразе возера Сялява, працуюць 6 аграсядзіб, абуладкавана экалагічная сцяжына. Распрацаваны 19 маршрутаў для турыстычных паходаў па тэрыторыі раёна і 8 маршрутаў экскурсій на ваенна-патрыятычную тэматыку. Для дзяцей экскурсіі арганізоўвае Крупскі раённы цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі. Дарэчы, за 5 месяцаў бягучага года ён аказаў паслуг на 297 млн рублёў, тады як за ўвесь мінулы год сума не перавысіла 271 млн.