Канчатковая лічба, колькі маленькіх крупчан пойдзе сёлета ў першы раз у першы клас, стане вядома 30 жніўня. Да гэтай даты бацькі хлопчыкаў і дзяўчынак, якія дасягнулі шасцігадовага ўзросту, павінны напісаць заявы на імя дырэктара ўстановы адукацыі, прад’явіць копіі пасведчання аб нараджэнні дзіцяці і даведку аб стане яго здароўя.
Як нам патлумачылі ў аддзеле адукацыі, спорту і турызму Крупскага райвыканкама, у першы клас прымаюцца дзеці, якім на першага верасня споўнілася шэсць і больш гадоў. Па жаданні аднаго з бацькоў першакласнікам таксама можа стаць дзіця, дзень нараджэння якога прыпадае на больш познюю дату верасня.