Па тэмпах уборкі зноў лідзіруе ААТ «Старасельскае», дзе на вышэйпрыведзеную дату ўбрана збожжа на 56%. На другім месцы – ААТ «МайскаеАгра», дзе збожжавыя ўбраны на 34,9%.
На 1 573-гектарнай плошчы збожжа ўбрана ў ААТ «Кляновічы», на 1 338-гектарнай – у ААТ «Старасельскае», на 928-гектарнай – у ААТ «МайскаеАгра».
Аналагічны парадак размяшчэння гаспадарак і па намалотах: 5 580,6 тон – ААТ «Кляновічы», 4 289,0 – ААТ «Старасельскае», 3 036,4 – ААТ «МайскаеАгра», 2 731,8 тон – ААТ «Крупскі райаграсервіс».
Самая высокая ўраджайнасць – 35,5 ц/га ў ААТ «Кляновічы», 34,9 ц/га ў ААТ «Халопенічы», 32,9 ц/га ў сельскагаспадарчым філіяле «Шчаўры» ААТ «Здравушка-мілк», 32,7 ц/га ў ААТ «МайскаеАгра».
Шэсць гаспадарак, акрамя ААТ «Кляновічы», здаюць збожжа дзяржаве. 782,8 тон з задання 1 300 тон паступіла яго з ААТ «МайскаеАгра», 661,9 тон (заданне 1 190 тон) – з ААТ «Крупскі райаграсервіс», 300,0 тон (заданне 1 150 тон) з ДП «Ухвала», 216,9 тон (заданне 1 200 тон) – з ААТ «Халопенічы», 211,0 тон (заданне 1 050 тон) – з ААТ «Старасельскае». З задання 8 950 тон гаспадаркі здалі 2 236 тон збожжа.