Як і меркавалася, першымі закончылі жніво земляробы ААТ «Старасельскае», дзе на 100% убрана 2 360-гектарная плошча. На 99,7% убраны збожжавыя и зернебабовыя ў ААТ «Кляновічы». Набліжаюцца да заканчэння жніва ААТ «Крупскі райаграсервіс» (98,9%), ААТ «МайскаеАгра» (96,1%), сельгасфіліял «Шчаўры» ААТ «Здравушка-мілк» (95,0%).
Найвышэйшыя намалоты – 23 070,5 тоны – у ААТ «Кляновічы». 9 741,0 тон збожжа намалочана ў ААТ «Старасельскае», 8 249,6 тоны – у ААТ «МайскаеАгра», 8 230,8 тоны – у ААТ «Крупскі райаграсервіс».
Што датычыць ураджайнасці, то ў лідэры выйшла ААТ «Старасельскае», дзе сярэдняя ўраджайнасць складае 41,0 ц/га. Затым ідуць ААТ «Кляновічы» – 40,3 ц/га, ААТ «Халопенічы» – 33,8 ц/га.
Першую запаведзь хлебароба на 106% выканалі хлебаробы ААТ «Крупскі райаграсервіс» (з плана 1 190 тон дзяржаве здадзена 1 261,3 тоны) і на 102% – сельгасфіліяла «Шчаўры» ААТ «Здравушка-мілк» (з плана 1 150 тон здадзена 1 178,5 т). На 93% выканана заданне ў ААТ «МайскаеАгра» (з задання 1 300 тон здадзена 1 211,8 т). Усімі сямі гаспадаркамі раёна ў засекі дзяржавы здадзена 7 389 тон збожжа, а гэта 83% да плана.