Намалотаў у тысячу і больш тон дабіліся 25 камбайнавых экіпажаў, з іх 12 – з адкрытага акцыянернага таварыства «Кляновічы». Больш таго, экіпаж камбайна «GS» у складзе старшага камбайнера Аляксея Святлова і камбайнера Аляксандра Святлова з гэтага сельгаспрадпрыемства сёлета пераўзышоў двухтысячны рубеж – намалаціў 2 001 тону 100 кілаграмаў збожжа. Гонар і хвала вам, хлебаробы!