На працягу дня праводзілася акцыя «Дай разгрузку рускай мове, гавары па-беларуску». У 6 класе прайшла гульня «Найвялікшае сонца – мая беларуская мова», дзе вучні прайшлі чатыры прыпынкі, на якіх адгадвалі загадкі, крыжаванкі, успаміналі вывучаныя творы і прыказкі.
Віншаванне са святам у выглядзе цукерак і закладак для падручнікаў «Мая мова – беларуская» атрымалі настаўнікі школы, а жыхарам пасёлка, якія ў гэты дзень наведвалі ўчастак для галасавання, былі ўрачаны таксама цукеркі і буклеты «Дзень роднай мовы». Асаблівую цікавасць выклікалі выставы, якія былі наладжаны настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Таццянай Навіцкай. Гэта выстава «Салодкі самак беларускай мовы», дзе былі прадстаўлены абгорткі на беларускай мове цукерак і шакаладу. А таксама выстава «Шануй чужое аж да пакланення, сваё любі да забыцця», дзе можна было паглядзець на рэчы з беларускім арнаментам і сімволікай Рэспублікі Беларусь, якія можна набыць ў шматлікіх крамах.