krupki.by

ru RU be BE en EN


Птушкай года 2024 года ў Беларусі названа шэрая варона

Автор / Новости района / Четверг, 28 ноября 2024 12:10 / Просмотров: 350

Чакаючы сяброўку, я заўважыла побач некалькі варон. Быў час, і я стала назіраць за іх паводзінамі. Гэта вельмі забаўна, здавалася, што птушкі рабілі нейкія ўсвядомленыя дзеі.

І тут успомнілася, як нам расказвалі – птушкай года 2024 года ў Беларусі названа шэрая варона. Што можа быць больш звыклага, чым гэта птушка? Чаму менавіта яна? Зачапіла мяне гэтая тэма, і я пачала вывучаць. Аказваецца, што пярнатая гераіня года здольна нас здзівіць. Мяне, напрыклад, вось чым.

Няхай у варон няма яркага пер’я і прыгожых спеваў, але яны вельмі разумныя птушкі, якія могуць пра­аналізаваць сітуацыю і нават праявіць кемлівасць. Уявіце сабе: калі вароне трапіць арэх у шкарлупцы, то яна можа альбо скінуць яго з вышыні на цвёрдае, каб разбіць, альбо пакласці на дарогу, дачакацца, пакуль праедзе машына і раздавіць яго, а затым спакойна з’есці!

Увогуле ж вароны ядуць усё: мяса, насякомых, чарвякоў, грызуноў, зерне, розныя адыходы і нават крадуць яйкі.

Даследчыкі сцвярджаюць, што вароны здольныя запамінаць людзей у твар і пазнаваць іх. І яшчэ цікавей: могуць памятаць непрыемныя сітуацыі, тых, хто іх пакрыўдзіў, і адпомсціць нават праз пэўны час.

Гэтыя птушкі маюць зносіны паміж сабой і нават сваю «мову». У ёй ёсць гукі, каб звяртацца да маладняка, для сваркі і агульнага збору, сігналы трывогі і бедства.

А яшчэ вароны ўмеюць лічыць. Апісваецца такі эксперымент. Вароне на выбар паставілі дзве кармушкі, у адну паклалі 14 жукоў, у другую – 15. Нават чалавеку цяжка адразу вызначыць, дзе больш, а вароны рабілі гэта лёгка.

А яшчэ вароны жывуць парамі, яны моцныя, на ўсё жыццё. Пасяляюцца на адным месцы і могуць шмат гадоў выкарыстоўваць адно гняздо. Дарэчы, сведчыцца, што ў сучасных варон у гняздзе ўладкаваны і сучасныя матэрыя­лы – гэта дрот. А часам каркас можа быць выраблены толькі з яго!

Выміранне гэтым птушкам не пагражае. Дык чаму ж на іх звернута такая ўвага? А таму, што адзінае, што ім пагражае, гэта чалавек… Вось яно як! Таму, каб зменшыць колькасць канфліктаў між чалавекам і шэрай варонай, грамадская арганізацыя «Ахова птушак бацькаўшчыны» і аб’явіла птушкай года-2024 менавіта яе.

Паназірайце за ёй. Гэта надзвычай цікава.

Сафія БАРАДАЎКА.

Автор

admin

admin

Актуально

3 апреля консультацию о содействии занятости проведет начальник управления по труду, занятости и соцзащите

В четверг, 3 апреля, с 9.00 до 10.00 телефон­ную инфор­мационно-разъясни­тельную консультацию по вопросам Декрета Президента Респуб­лики Беларусь от 2 апреля 2015 г. № 3 «О содействии занятости населения» проведет начальник управления по труду, занятости и социальной защите райисполкома, член комиссии КУДРЯШОВА Светлана Петровна. Телефон 2-72-81.

5 апреля "прямую ли­нию" проведет председатель районного Совета депутатов

В субботу, 5 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет председатель Крупского районного Совета депутатов ДОМАРЁНОК Елена Александ­ровна. Телефон 2-77-47.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.