Як зазначыў намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Крупскага райвыканкама Уладзімір Ахрамчук, асаблівай папулярнасцю каток карыстаецца ў школьнікаў і моладзі. Хлопцам і дзяўчатам, якія не маюць уласных канькоў, прадастаўляецца паслуга пракату спартыўнага інвентара. Акрамя 70 пар канькоў, тут у наяўнасці маецца 20 пар лыжаў, якія таксама маюць добры попыт у аматараў здаровага ладу жыцця. Толькі за першы тыдзень каток пры гарадскім ФаКу наведалі больш за 600 крупчан.