У нашым раёне налічваецца 231 населены пункт. І амаль пра палову з іх журналісты раёнкі пісалі ў спецыяльным праекце «Вось мая вёска!» Гэта былі як буйныя пасёлкі і вёскі, так і маланаселеныя, нават з адным жыхаром, як, напрыклад, Віктоліна. У хуткім часе мы абавязкова раскажам пра Сакалавічы, якім сёлета спаўняецца 500 гадоў, пра г.п. Бобр – ён таксама адзначае сваё 500-годдзе, пра вёску Вялікае Горадна, якая вядома з 1517 года. Чытачы пазнаёмяцца з вёскамі Двор-Пярэсіка (сёлета ёй споўніцца 470 гадоў), Старая Пярэсіка (ранейшая назва Перасецкая зямля), якой таксама пад пяць стагоддзяў.