У рамках Года культуры з нагоды 95-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Івана Шамякіна ў раённай бібліятэцы арганізавана кніжная выстава. Наведвальнікі ахвотна знаёмяцца са шматлікай літаратурай, выстаўленай на спецыяльнай паліцы. У прыватнасці, попытам карыстаецца кніга Таццяны Шамякінай «Іван Шамякін: вядомы і невядомы», творы самога аўтара – «Злая зорка», «Трывожнае шчасце», «Сэрца на далоні», «Глыбокая плынь». Цікавасць выклікае і артыкул «Человек, дарящий радость», надрукаваны ў часопісе «Белая вежа».