Рэспубліканская акцыя пад такой назвай пройдзе ў раёне з 1 па 27 лютага. Мэта акцыі – папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх. Работнікі МНС, наведваючы ўстановы адукацыі, прадпрыемствы і арганізацыі Крупшчыны, яшчэ раз нагадаюць пра важнасць захавання правілаў пажарнай бяспекі, прывядуць трагічныя прыклады чалавечай бестурботнасці, прадэманструюць навучальныя відэафільмы. У гандлёвых кропках (у месцах продажу бытавой тэхнікі і апаратуры) юныя выратавальнікі нагадаюць пакупнікам аб мерах пажарнай бяспекі ў побыце і ўручаць памяткі.