Акцыя праходзіць з 1 па 14 лютага ва ўсіх пярвічных арганізацыях раённага камітэта грамадскага аб’яднання «БРСМ». У гэтыя дні арганізаваны «паштовыя» скрыні «Валянцінка майму куміру». Усе жадаючыя могуць напісаць свае пажаданні любімаму беларускаму музыканту, артысту, спартсмену, мастаку, навукоўцу, тэлевядучаму. Самыя цікавыя пажаданні будуць перададзеныя адрасатам.