Экалагічны праект пад такой назвай быў прэзентаваны ў Крупскім цэнтры дзіцячай творчасці. І нагодай таму стала экасвята – Дзень водна-балотных угоддзяў, які вось ужо 45 гадоў адзначаецца 2 лютага. Падчас прэзентацыі гурткоўцы даведаліся аб працэсе ўтварэння балота, яго значэнні, дрэвах, водных і ягадных раслінах, насякомых, птушках, жывёле, якіх можна сустрэць у балоце. Рабяты з задавальненнем размяркоўвалі балотных жыхароў па групах, разгадвалі красворды і сканворды, складалі ланцугі харчавання птушак і рыбы, што насяляюць балоты.