У дваццацьпершы раз у конкурснай праграме бяруць удзел артысты з усіх рэгіёнаў Міншчыны.


На сцэну ў Салігорску выйшлі выканаўцы, у прафесіяналізме якіх нашы гледачы не сумняваюцца. Шмат гадоў радуюць сваімі напевамі народныя ансамблі народнай песні «Крупчанка» і «Жывіца». Сваёй творчасцю ўдзельнікі калектываў садзейнічаюць захаванню беларускай народнай культуры, прывіваюць любоў да роднай матчынай песні і слова. Падымаюць настрой гледачоў і даруюць жаданне жыць і працаваць на беларускай зямлі. Не менш таленавітая на Крупшчыне моладзь. Не так даўно створана вакальнае трыа «Дэжавю». Калектыў стаў жаданым госцем на ўсіх святах.
У аснове нумара – хлеб – зямлі і неба блаславенны дар. «Ад нараджэння і да скону дзён заўжды ён дорыць ласку і святло нам, да хлеба мы ідзём з падзякай шчырай і паклонам», – адзначылі ў выступленні.


