Дзеці дашкольнага ўзросту і малодшыя школьнікі прадставілі свае працы. Па выніках конкурсу сярод выхаванцаў дашкольных устаноў у намінацыі «Бюро знаходак» дыпломам III ступені быў адзначаны даследчык дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці «Сонейка» г. Крупкі Дзмітрый Клімаў. Яго работа называлася «Навошта патрэбна соль?». Сярод малодшых школьнікаў дыплом II ступені атрымаў вучань 2 класа Крупскай раённай гімназіі Марцін Барычэўскі. Яго даследніцкая работа на тэму «Як абясшкодзіць паразітаў?». Дыпломам III ступені адзначана даследванне вучня 3 класа сярэдняй школы № 1 г. Крупкі Мікіты Воранава «Вочы – акно ў свет: як іх захаваць?».