Яе асноўная мэта — фарміраванне ў дзяцей і моладзі законапаслухмяных паводзін, а таксама прапаганда здаровага ладу жыцця, папярэджанне распаўсюджвання і ўжывання спайсаў. Як адзначыла старшы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Вольга Магіленка, супрацоўнікі міліцыі разам з педагогамі выступяць ва ўстановах адукацыі з лекцыямі аб недапушчальнасці спажывання наркатычных прэпаратаў і псіхатропных рэчываў. Таксама будзе арганізавана кансультацыйная работа для непаўналетніх і іх бацькоў па пытаннях, звязаных з лячэннем наркаманіі, прававымі наступствамі незаконнага абароту наркатычных сродкаў.