Двухразовая алімпійская чэмпіёнка пасля пэўнага перапынку зноў вый-шла на старт у класе лодак-адзіночак. У фінальным заездзе на сваёй кароннай 2-кіламетровай дыстанцыі яна паказала другі вынік, саступіўшы пераможцы крыху больш за секунду. Гэтыя старты сталі чарговым крокам у падрыхтоўцы да Алімпіяды-2016 у Бразіліі, якая стане ўжо сёмай у кар’еры славутай зямлячкі.