Рабяты ў форме гульні вывучаюць правілы дарожнага руху і бяспечных паводзін у побыце, на вуліцы, даведваюцца аб паводзінах у надзвычайных сітуацыях, вучацца быць адказнымі за сваё здароўе. А дапамагаюць ім у гэтым педагогі і супрацоўнікі РАНС і ДАІ. У госці да малышоў прыхо-дзяць вядомыя казачныя героі. Хлопчыкі і дзяўчынкі з энтузіязмам удзельнічаюць у розных музычна-забаўляльных гульнях, спартыўных эстафетах, рыхтуюць тэатральна-музычныя прадстаўленні.