На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі чатырох раёнаў: Бярэзінскага, Барысаўскага, Лагойскага і Крупскага. Нагадаем, што на базе метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму Крупскага райвыканкама працуе лабараторыя моўнага пагружэння, якая аб’ядноўвае гэтыя чатыры раёны. Галоўнымі мэтамі семінара былі абмен вопытам выкладання і практыка англійскай мовы.