На гэту дату да ААТ «Старасельскае» і «Кляновічы», якія яшчэ на мінулым тыдні закончылі жніво, вось-вось далучацца хлебаробы ААТ «МайскаеАгра» (99,9%), ААТ «Халопенічы» (97,9%), і сельгасфіліяла «Шчаўры» ААТ «Здравушка-мілк» (95,6%).
Калі гаварыць пра намалоты, то яны размеркаваліся наступным чынам: 12 738,6 тоны намалочана ў ААТ «Кляновічы», 6 197,6 тоны – у ААТ «МайскаеАгра», 5 970,7 тоны – у сельгасфіліяле «Шчаўры» ААТ «Здравушка-мілк», 5 904,6 тоны – у ААТ «Крупскі райаграсервіс» і 5 810,0 тон – у ААТ «Старасельскае».
Што датычыць ураджайнасці, то 30,6 ц/га атрымана ў ААТ «Крупскі райаграсервіс», 29,5 ц/га – у ААТ «МайскаеАгра», 27,9 ц/га – у ААТ «Старасельскае» і 26,9 ц/га – у ААТ «Кляновічы».
На 103% выканалі першую запаведзь хлебароба працаўнікі сельгасфіліяла «Шчаўры» (з плана 1 500 тон яны здалі дзяржаве 1 545 тон збожжа), на 102% – ААТ «Кляновічы» (з плана 1 500 тон здадзена 1 533 тоны). Набліжаюцца да завяршэння здачы збожжа ААТ «Халопенічы» (96%) і ААТ «Крупскі райаграсервіс» (76%). Увогуле ў раёне з задання 9 134 тоны на хлебапрыёмныя пункты Маладзечна і Барысава паступіла 7 681 тона збожжа, што складае 84%.