Прычым колькасць машын пастаянна расце – штохвіліну ў свеце выпускаецца адзін аўтамабіль. З моманту свайго з’яўлення і да ўтылізацыі машына вельмі негатыўна ўплывае на стан навакольнага асяроддзя, бо робіць адходаў амаль у 50 разоў больш сваёй масы. Акцэнтаваць увагу на гэтых праблемах заклікана міжнародная акцыя «Дзень без аўтамабіля», якая праводзіцца 22 верасня.Упершыню такая акцыя прайшла ў французскім горадзе Ла Рашэль у 1997 годзе, а ўжо год пасля гэту ініцыятыву падхапіла ўся краіна. У 1999 годзе да Францыі падключыліся Італія і Швейцарыя, пасля чаго ідэя правядзення міжнароднага Дня без аўтамабіля распаўсюдзілася на ўсю Еўропу. Штогод Дзень без аўтамабіля абвяшчаюць звыш тысячы гарадоў. У гэты дзень абмяжоўваецца рух аўтатранспарту, людзі перасаджваюцца на веласіпеды, надзяваюць ролікавыя канькі або перамяшчаюцца пяшком.
Наша краіна ўпершыню далучылася да міжнароднай акцыі «Дзень без аўтамабіля» ў 2008 годзе, і інтарэс да яе пастаянна расце. Многія ўсведамляюць сур’ёзнасць экалагічных праблем, якія выклікаюцца аўтатранспартам. Па беларускіх дарогах ездзіць больш 3 мільёнаў машын, на долю якіх прыходзіцца дзве трэці выкідаў забруджваючых рэчываў.
Веласіпед – не проста сродак руху, гэта крыніца станоўчых эмоцый. І перасаджваючыся з аўтамабіля на двухколавы транспарт, мы прыносім карысць не толькі навакольнаму асяроддзю, але і свайму здароўю.



В четверг, 11 июня, в административном здании Крупского райисполкома по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состоится заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.
В субботу, 13 июня, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию проведет председатель Крупского районного Совета депутатов ДОМАРЁНОК Елена Александровна. Телефон 2-77-47