Завяршальным этапам агляду-конкурсу ў намінацыі «Агародніцтва і садаводства» стане выстава сельскагаспадарчых культур, вырашчаных ветэранамі на прысядзібных і дачных участках.
– Выстава будзе праходзіць у раённым Цэнтры культуры 30 верасня. Пачатак у 10 гадзін 50 хвілін, – адзначыла намеснік старшыні раённай ветэранскай арганізацыі Алена Іотчанка. – Тут жа будуць падведзены вынікі агляду-конкурсу і ў намінацыі «Добраўпарадкаванне прысядзібнага ўчастка», а таксама пройдзе святочная ўрачыстасць з нагоды Дня пажылых людзей. Запрашаем на выставу і свята ўсіх жадаючых прыняць удзел у выставе сельскагаспадарчай прадукцыі, вырашчанай на сваіх участках.