Як адзначыў начальнік адасобленай групы ваеннага камісарыята, падпалкоўнік Рыгор Жарскі, падчас восеньскай кампаніі з Крупшчыны прызвана і адпраўлена на ваенную службу і службу ў рэзерве 49 нашых землякоў. Яны папоўнілі рады Узброеных Сіл краіны, органаў пагранічнай службы і ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.