Зараз будучыя вайскоўцы праходзяць медыцынскі агляд і іншыя неабходныя працэдуры. А ступень іх годнасці да службы ў арміі вызначыць раённая прызыўная камісія, у склад якой увайшлі спецыялісты ваенкамата, супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў, раённай бальніцы і іншых зацікаўленых служб.