Як адзначыў старшы інспектар ДПС АДАІ Крупскага РАУС Дзмітрый Шаўчэнка, дзеючым заканадаўствам за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення або перадачу права кіравання нецвярозаму, а таксама адмову ад праходжання агляду прадугледжваецца пакаранне ў выглядзе пазбаўлення права кіравання ўсімі відамі транспартных сродкаў тэрмінам на тры гады і штрафам ад 50 да 100 базавых велічынь.
Таксама АДАІ Крупскага РАУС інфармуе: 31 сакавіка пройдзе адзіны Дзень бяспекі дарожнага руху «Без прав ты не прав!» Ён накіраваны на прафілактыку ДТЗ па віне вадзіцеляў, якія не маюць права кіравання.