Яна ацэньвала верш па пэўных крытэрыях, выказвала сваё меркаванне, выконвала цэлы шэраг складаных заданняў па рускай мове і літаратуры, рыхтавала вуснае выказванне. Даша змагла паспяхова прайсці ўсе этапы алімпіяды. Як сцвярджае дыпламантка, бліскучая перамога – гэта велізарная штодзённая праца. «Я ўдзячная бацькам і кіраўніку Святлане Леанідаўне Хадатовіч, якія навучылі самастойна дасягаць пастаўленай мэты» – адзначыла Даша.