Па тэмпах касавіцы наперадзе ААТ «Крупскі райаграсэрвіс», дзе з гэтым заданнем справіліся на 82%, ДП «Ухвала» – 81%. За ім з розніцай у тры працэнты – ААТ «Старасельскае» (78%). Практычна ва ўсіх гаспадарках ідзе нарыхтоўка сенажу. Наперадзе – ААТ «МайскаеАгра» (41% да задання). Асаблівы акцэнт – на нарыхтоўку сена. Праўда, надвор’е ўносіць свае карэктывы ў планы аграрыяў. Дажджы стрымліваюць неабходныя тэмпы корманарыхтоўкі. Але, нягледзячы на гэта, перад сельскімі працаўнікамі сёння стаіць важная і адказная задача – мабілізаваць усе сілы і завяршыць першы ўкос у адведзеныя агранамічныя тэрміны – да 21 чэрвеня. Акрамя таго, аграрыі завяршаюць хімпраполку кукурузы.