Добры настрой і пачуццё ўпэўненасці было ў адпачывальнікаў пасля вучэбна-трэніровачных заняткаў, праведзеных трэнерам ДЮСШ па таэквандо Сяргеем Сачуком. Згуртавана працавала моладзь на трэнінгах, якія праводзіла галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і моладзі райвыканкама Людміла Куксіна. Хлопцы і дзяўчынкі эмацыйна абмяркоўвалі заданні, выпрацоўвалі аргументы для прыняцця сумесных рашэнняў. У гэты дзень шматпрофільны цэнтр прапанаваў моладзі прыняць ўдзел у анкетаванні на тэму «Інтарэсы і вольны час».