krupki.by

ru RU be BE en EN


Па тэмпах уборкі збожжавых і зернебабовых культур лідзіруе ААТ «Кляновічы

Автор / Новости района / Пятница, 11 августа 2017 14:54 / Просмотров: 1523

Згодна аператыўнай інфармацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, на 11 жніўня, з 19 755 гектараў, занятых пад збожжавыя і зернебабовыя культуры, усімі гаспадаркамі скошана і абмалочана 4 948 гектараў, што складае 25,0 працэнтаў да задання. Пры сярэдняй ураджайнасці 29,1 цэнтнера з гектара намалочана 14 404,6 тоны збожжа.

Па тэмпах уборкі лідзіруе ААТ «Кляновічы», дзе з пачатку жніва збожжавыя ўбраны з плошчы 1 587 гектараў, што складае 29,8 працэнтаў да задання. Другімі ідуць хлебаробы ААТ «Старасельскае», дзе абмалочана 857 гектараў збожжавых, а гэта 32,7 працэнтаў, трэцімі – ААТ «МайскаеАгра» – тут убрана плошча ў 661 гектар (27,9 працэнтаў).

Самая высокая ўраджайнасць – 35,1 цэнтнеры з гектара – у ААТ «Крупскі райаграсервіс», 32,4 – у ААТ «МайскаеАгра», 31,0 – у сельгасфіліяле «Шчаўры» ААТ «Здравушка-мілк», 28,5 – у ААТ«Старасельскае».

Больш за іншых намалочана збожжа ў ААТ «Кляновічы» – 

4 454,1 тоны. Другое месца па намалотах у ААТ «Старасельскае» – 2 443,0 тоны, трэцяе месца займае ААТ «МайскаеАгра», дзе намалочана 2 140,82 тоны збожжа.

А вось як спрацавалі хлебаробы гаспадарак за папярэдні дзень – 10 жніўня. У ААТ «Кляновічы» было намалочана 644,4 тоны збожжа і ўбрана плошча ў 236 гектараў. У ААТ «Старасельскае» ў той дзень з убранай 195-гектарнай плошчы намалочана 578,0 тон збожжа, а ў ААТ «МайскаеАгра» было абмалочана 102 гектары і намалочана 365,8 тоны збожжа.

Автор

admin

admin

Актуально

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.