Па тэмпах уборкі лідзіруе ААТ «Кляновічы», дзе з пачатку жніва збожжавыя ўбраны з плошчы 4 865 гектараў, што складае 91,2% да задання. Другімі ідуць хлебаробы ААТ «Старасельскае», дзе абмалочана 2 227 гектараў збожжавых, а гэта 84,9%, трэцімі – ААТ «МайскаеАгра» – тут убрана плошча ў 1 960 гектараў (82,8%).
Самая высокая ўраджайнасць – 33,2 цэнтнера з гектара ў ААТ «МайскаеАгра», 31,5 – у ААТ «Крупскі райаграсервіс», 31,1 – у сельгасфіліяле «Шчаўры» ААТ «Здравушка-мілк», 29,4 – у ААТ «Старасельскае», 27,6 – у ААТ «Кляновічы».
Больш за іншых намалочана збожжа ў ААТ «Кляновічы» – 13 440,3 тоны. Другое месца па намалотах у ААТ «Старасельскае» – 6 557,0 тон, трэцяе месца займае ААТ «МайскаеАгра», дзе намалочана 6 505,1 тоны збожжа.