На Крупшчыне стала традыцыяй да пачатку навучальнага года праводзіць дабрачынныя мерапрыемствы. На гэтым тыдні ў рамках прафсаюзнай рэспубліканскай акцыі «Збяром партфель да школы» раённая арганізацыя РГА «Белая Русь», раённае аб’яднанне прафсаюзаў, аддзяленне Беларускага дзіцячага фонду, райкам прафсаюза работнікаў АПК са сваіх сродкаў аказалі матэрыяльныя дапамогі школьнікам, якія пражываюць у няпоўных і шматдзетных сем’ях, а таксама ў сем’ях, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Канцылярскія прылады і іншыя неабходныя для вучобы рэчы атрымалі больш за 50 дзяцей.