На Крупшчыне з 4 па 8 лістапада праводзіцца прафілактычная акцыя «Цвярозы вадзіцель». Яе назва кажа сама за сябе, і гэтыя дні інспектары ДПС правядуць ва ўзмоцненым варыянце нясення службы. Дапамогу ДАІ акажуць участковыя інспектары міліцыі і добраахвотныя дружыннікі. Плануецца арганізаваць работу і перасоўнага наркалагічнага пункта. Асаблівая ўвага будзе скіравана на аўтадарогі, якія праходзяць паблізу месцаў масавага адпачынку.