Светлае Раство звяртае нас да вытокаў спрадвечных духоўных традыцый, да высокіх хрысціянскіх ідэалаў маралі і міласэрнасці, усяляе ў сэрцы людзей надзею, напаўняе жыццё радасцю і дабрынёй.
Няхай у гэта светлае свята ў вашых дамах пануюць пяшчота і згода, а прысутнасць блізкіх людзей прынясе адчуванне падтрымкі і душэўнай цеплыні! Няхай вашы сэрцы стануць больш чыстымі і спакойнымі, напоўняцца радасцю, а штодзённая мітусня саступіць месца любові і дабрыні.
Шчыра жадаю вам шчасця і дабрабыту, моцнага здароўя, святочнага настрою, аптымізму, веры ў свае сілы.
Старшыня Крупскага раённага выканаўчага камітэта Ігар Часнок.