Шматлікія фотакарткі, выразкі з газет і часопісаў, вычарпальная інфармацыя аб сённяшніх днях Міншчыны – усё гэта цікавіць крупчан, якія заходзяць у музей. Асобны раздзел – «Знакамітыя людзі Міншчыны». Тут можна азнаёміцца з біяграфіямі Ганаровых грамадзян Мінскай вобласці, сярод якіх двойчы Герой Савецкага Саюза, лётчык-касманаўт, наш зямляк Уладзімір Кавалёнак.