Яе наведвальнікі не толькі пабачаць ганчарныя вырабы – вялікія і маленькія талеркі, блюды, гарлачы, вазы, гаршчкі, збаны, разеткі для варэння, але падчас экскурсіі даведаюцца пра гісторыю ганчарнай справы: аб тым, калі зарадзілася гэта рамяство ў Еўропе, Беларусі, Кітаі, Афрыцы, Антычным свеце, на Русі.
Лічыцца, што першыя вырабы з гліны і вады чалавек змайстраваў яшчэ ў эпоху неаліту, і гэта рамяство служыла для вырабу сасудаў, у якіх магла захоўвацца ежа, зерне, вада. Дададзім, што выстава прадстаўлена вырабамі з гліны, якія захоўваюцца ў фондах музея, і будзе праходзіць да канца лютага.