На вялікіх каляровых здымках можна ўбачыць ва ўсёй сваёй прыгажосці дзікіх кабаноў, вавёрак, буслоў, лебедзяў, цецерукоў, соў, іншых птушак і звяроў. Прыцягваюць да сябе фотаздымкі дзяўчынкі з галубамі і хлопчыка, які заклікае ўсіх: «Давайце берагчы прыроду». Экскурсіі праходзяць у музычным суправаджэнні, а для юных наведвальнікаў арганізавана квэст-гульня «У свеце жывёл». Дададзім, што выстава будзе працаваць да канца месяца.