Па словах начальніка аддзела механізацыі, будаўніцтва і кантролю ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, сітуацыю з гатоўнасцю тэхнікі да пасяўной у цэлым па раёне можна назваць здавальняючай. Усе гаспадаркі праводзяць рамонтныя работы. У большасці няспраўнасці ўхіляюцца ўласнымі сіламі. З рамонтам складанай тэхнікі дапамагае ААТ «Мінскаблаграсэрвіс». На сённяшні дзень на агульным фоне вылучаюцца СГФ «Шчаўры» ААТ «Здравушка-мілк», дзе да палявых работ гатова 85% тэхнікі, ААТ «Кляновічы» – каля 80%, ААТ «Старасельскае» – больш за 70%.