Цікавую гутарку з рабятамі правёў начальнік сектара страхавання Сяргей Ліхтар. Ён распавёў пра важнасць страхавання ў наш час, пра яго віды. А таксама азнаёміў гімназістаў з навучальнымі ўстановамі, дзе можна атрымаць прафесію, звязаную з галіной страхавання. У завяршэнне ўсім рабятам былі падораны купоны са зніжкай на наведванне аквапарку «Лебядзіны» ў горадзе Мінску.