Хлопцы і дзяўчынкі мадэліравалі розныя сітуацыі: як правільна сябе паводзіць на дарозе, падчас адпачынку на вадаёмах, дэманстравалі сваё майстэрства ў розных спартыўных і турыстычных дысцыплінах, спаборнічалі ў фігурным кіраванні веласіпедам. Заданні былі не толькі практычнымі, але і тэарэтычнымі. Па выніках усіх спаборніцтваў Дыпломам I ступені ўзнагароджана каманда СШ № 3 г. Крупкі. Няхай лета для ўсіх дзяцей будзе бяспечным!