Наведвальнікі бібліятэкі адразу праслухалі гістарычны экскурс «Дзень пачатку вайны...», затым пазнаёміліся з электроннай прэзентацыяй «Памяць сэрца гаворыць». Цікавасць прысутных на літаратурнай гадзіне выклікаў вернісаж ваеннай кнігі «Аб днях, якіх не забыць». Яны гарталі добра знаёмыя творы пра Вялікую Айчынную вайну, праглядвалі публікацыі пра ўраджэнцаў-крупчан Герояў Савецкага Саюза, нагадвалі сустрэчы з ветэранамі.