Яны прадставілі дары прыроды са сваіх садоў і агародаў – яблыкі, ігрушы, слівы, рабіну і цыбулю, а таксама кавун, дыню, інжыр, розныя прысмакі. Да спадобы ўсім прыйшоўся хлеб, выпечаны ў хатніх умовах. У гэты дзень члены таварыства даведаліся шмат цікавага аб трох Спасах – Мядовым, Яблычным і Арэхавым, што адзначаюцца якраз у жніўні. А яшчэ, дзякуючы артыстам РЦК, яны правялі час дружна, актыўна і весела.