Выстава «У аб’ектыве – дзяцінства» сямейнага дуэта барысаўскіх фатографаў, якая сёння адкрылася ў Крупскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы. Валянціна Цвірко па адукацыі музыкант, яе дачка Аляксандра Хіжнякова – праграміст, але іх галоўная любімая справа – фотаздымка. Жанчынам удаецца віртуозна лавіць моманты і ператвараць іх у сапраўдныя творы мастацтва. Выстава, арганізаваная размеркаванай галерэяй «Фотамастацтва», адукацыйным цэнтрам «Інстытут фатаграфіі» і раённай бібліятэкай, будзе праходзіць да 15 кастрычніка.