У спаборніцтве бяруць удзел фельчарскія, агульнапрофільныя і спецыялізаваныя медыцынскія брыгады хуткай дапамогі. Заданні набліжаны да рэальнай работы службы хуткай дапамогі: медыкі збяруць інфармацыю, апытаюць «пацыентаў», паставяць дыягназ і акажуць дапамогу. Для каманд падрыхтаваны шэраг сітуацый. У якасці «пацярпелых» у імпрэзе возьмуць удзел валанцёры, прадстаўнікі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, а для асобных заданняў будуць скарыстаны манекены.