У Цэнтры дзіцячай творчасці прайшоў дзень работніка ўстановы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Педагагічную майстэрню наведалі ўдзельнікі VIII педагагічнага марафону. Педагогі цэнтра дзіцячай творчасці паказалі сваё майстэрства, падзяліліся вопытам работы. Госці змаглі ўбачыць выставу работ педагогаў і іх вучняў, паўдзельнічалі ў майстар-класах, зрабілі ўпрыгожанні ў тэхніцы джутавая філігрань. Таксама ўдзельнікі семінара пабывалі на занятках з элементамі трэнінгу.