Работнікі лясной гаспадаркі заклікаюць нераўнадушных жыхароў нашага раёна аб’яднаць намаганні і ўнесці свой уклад у навядзенне парадку: добраўпарадкаваць прылеглую да сваіх населеных пунктаў тэрыторыю ляснога фонду. Стаць удзельнікам акцыі зможа кожны жадаючы. Для гэтага дастаткова звярнуцца ў любо лясніцтва і заявіць аб сваім жаданні дапамагчы ў навядзенні парадку ў лесе. Лясгас забяспечыць усіх удзельнікаў акцыі «Чысты лес» неабходным інвентаром.