Кніжная выстава «З малой радзімы маёй пачынаецца Беларусь» дзейнічае зараз у чытальнай зале раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы. Яе наведвальнікі з цікавасцю знаёмяцца са змешчанай тут шматлікай літаратурай. А гэта – гісторыка-дакументальная хроніка «Памяць. Крупскі раён», кніга-летапіс «Памяць. Яны праславілі Крупшчыну», «Мы вместе города-побратимы Подмосковья и Минщины», «Храналогія гісторыі Беларусі», «Крупшчына турыстычная», «Гонар зямлі Мінскай», кнігі з аўтографамі нашых землякоў Васіля Зуёнка, Васіля Макарэвіча, Алены Якаўлевай, Змітрака Марозава і іншых.