У Крупскай цэнтральнай раённай бальніцы прачыталі лекцыю для старшакласнікаў на тэму «Аборты і іх наступствы». Загадчык гінекалагічнага аддзялення Юрый Нікалаенка распавёў вучням старшых класаў пра тое, што такое аборт, якія наступствы ўзнікаюць пасля спантанага перапынення цяжарнасці. Навучэнцы задавалі пытанні і атрымлівалі падрабязныя адказы. Быў закрануты і маральны бок гэтага пытання. Выступаючыя адзначылі: трэба заўсёды памятаць, што аборт – няправільны крок, які можа загубіць адразу некалькі жыццяў.